У Чорнае мора ўвайшлі 11 караблёў NATO, у Расіі кажуць пра шантаж (фота)
З 4 да 13 ліпеня пройдуць міжнародныя ваенна-марскія вучэнні "Брыз-2014".
У іх возьмуць удзел караблі ваенна-марскіх сілаў пяці краін — ЗША, Балгарыі, Грэцыі, Румыніі і Турцыі, інфармуе РІА "Новости". Сайт censor.net.ua дадае, што праз Басфор прайшлі караблі 2-й пастаяннай супрацьміннай групы NATO у Міжземным моры. У яе складзе ёсць і італьянскія караблі, раней там з'явіўся польскі карабель. У Чорнае мора ўвайшла турэцкая падводная лодка.
Адзначаецца, што падчас вучэнняў будзе адпрацоўвацца ўзаемадзеянне ў час правядзення аперацый ва ўмовах узнікнення крызісных сітуацый. Рэдактар расійскага часопіса "Нацыянальная абарона" Ігар Каротчанка назваў павышаную актыўнасць NATO у Чорным моры "ваенным шантажом", накіраваным супраць Расіі і які пагражае інтарэсам яе нацыянальнай бяспекі.
Фота — Yörük Işık, Cem Devrim YAYLALI