У чэмпіянаце Беларусі па хакеі вызначыліся два лідары

Салігорскі “Шахцёр” вярнуўся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі, аднак мае аднолькавую колькасць ачкоў з “Юнацтвам”, якое апусцілася на другі радок. Такая “двайная ўлада” ўсталявалася па выніках чарговага тура першынства краіны.
Гэты тур прайшоў 16 студзеня. У першай шасцёрцы “Шахцёр” саступіў “Металургу” — 1:2 (па булітах), “Нёман” выйграў у “Юнацтва” — 4:2, “Дынама-Маладзечна” прайграла “Гомелю” — 0:2.
У другой шасцёрцы вынікі наступныя: “Віцебск” — “Ліда” — 4:5, “Магілёў” — “Брэст” — 3:0, “Хімік-СКА” — “Дынама U-20” — 3:2 (у авертайме).
На першым месцы ў турнірнай табліцы знаходзіцца “Шахцёр”, які мае 76 ачкоў і розніцу шайбаў 111-62. На другім месцы “Юнацтва” — таксама 76 ачкоў і розніца шайбаў 134-72. Трэцяе месца займае “Гомель” з 71 ачком і розніцай шайбаў 114-55.
Наступны тур хакейнага чэмпіянату Беларусі адбудзецца 19 студзеня, паведамляе БелаПАН.