У чэмпіянаце Беларусі па хакеі па-ранейшаму два лідары — “Шахцёр” і “Юнацтва”

Салігорскі “Шахцёр” і мінскае “Юнацтва” працягваюць дзяліць лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі. Па выніках чарговага тура, які прайшоў 19 студзеня, абедзве каманды маюць па 79 ачкоў.
Матчы каманд з першай шасцёркі скончыліся з наступным лікам: “Дынама-Маладзечна” — “Шахцёр” — 2:5, “Гомель” — “Юнацтва” — 1:2, “Металург” — “Нёман” — 4:1.
Каманды з другой шасцёркі згулялі з такімі вынікамі: “Магілёў” — “Віцебск” — 6:5, “Брэст” — “Хімік-СКА” — 0:3, “Ліда” — “Дынама U-20” — 5:4 (па булітах).
Наступны тур адбудзецца 21 студзеня.