У чатырох матчах другога тура Кубка Салея пераможцы разграмілі апанентаў
22 жніўня прайшлі гульні другога тур Кубка Беларусі па хакеі 2013 года.
Дзень быў адзначаны некалькімі разгромнымі вынікамі, паведамляе БЕЛТА.
Так, салігорскі "Шахцёр" закінуў сем шайбаў "Віцебску" без ніякага адказу — 7:0. Жлобінскі "Металург" выйграў у хакеістаў "Брэста" з лікам 5:2. А "Ліда" з мінімальным разрывам перамагла сталічнае "Юнцтва" — 3:2.
Турнірнае становішча ў групе I:
1. "Шахцёр" (Салігорск) — 6 ачкоў (2 матчы; розніца шайбаў — 10-0);
2. "Металург" (Жлобін) — 6 (2; 8-3);
3. ХК "Ліда" — 6 (2; 6-2);
4. "Юнацтва" (Мінск, МХЛ) — 0 (2; 3-6);
5. ХК "Брэст" — 0 (2; 2-8);
6. ХК "Віцебск" — 0 (2; 0-10).
ХК "Гомель" на сваім лёдзе адзначыў гучную перамогу над "Магілёвам" — 10:0. Гродзенскі "Нёман" таксама меў усё нагоды для свята: ён выйграў у наваполацкага "Хіміка-СКА" з лікам 9:1. А "Юнацтва-Мінск" абыграла моладзевую зборную Беларусі, складзеную з гульцоў да 20 гадоў - 2:1.
Турнірнае становішча ў групе II:
1. ХК "Гомель" — 6 (2; 14-1);
2. "Нёман" (Гродна) — 6 (2; 14-2);
3. "Юнацтва-Мінск" — 6 (2; 10-4);
4. Моладзевая зборная Беларусі (U-20) — 0 (2; 2-7);
5. "Хімік-СКА" (Наваполацк) — 0 (2; 2-13);
6. ХК "Магілёў" — 0 (2; 3-18).
Фота — ria.ru