У чацвер у Беларусі прагназуюць дождж з пераходам у снег
Лістапад / pixabay.com
У чацвер, 16 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж з пераходам у снег. Месцамі па краіне прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўночны ўмераны.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -1 да +5, уначы па поўначы Беларусі будзе да -3.