У чаце з ГУБАЗіКам, "польскі шпіён" і адціснуты "Амкадор" — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Зацятыя прыхільнікі Лукашэнкі амаль не хаваючыся ўварваліся ў апазіцыйны чат — хацелі ўсім расказаць, як перамаглі, але селі ў лужыну. Пра што "Тур" і Гайко пішуць беларусам замежжа — і што тыя ім адказваюць? Правядзем кантэнтны і антрапалагічны аналіз з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
Таксама пагаворым пра чарговую "спецаперацыю" беларускіх сілавікоў — затрыманне "польскага шпіёна", Лукашэнку ў Кітаі, такі адціснуты дзяржавай "Амкадор", пенсійны ўзрост для жанчын (яго збраюцца падвышаць) і Вольгу Карпушонак (хто пралабіраваў, каб яна — з амаль ніякай англійскай — увайшла ў дэлегацыю Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ?).