У Бярозаўскім раёне пасля візіту “гандлярак” з дому пенсіянеркі зніклі грошы

У Бярозаўскім раёне пасля візіту “гандлярак” з дому пенсіянеркі зніклі грошы

У Бярозаўскім раёне міліцыя шукае дваіх жанчын, якія скралі буйную суму грошай у жыхаркі аграгарадка Першамайскі. 14 кастрычніка яны прыйшлі ў дом да 79-гадовая пенсіянеркі, якая жыве там з мужам, і прапанавалі набыць у іх цюль. Жанчына не стала набываць у іх тавар і гандляркі сышлі, але пасля іх візіту з шафы зніклі ўсе долары і беларускія рублі, якія там захоўваліся.

Міліцыя высветліла асобы падазраваных — гэта дзве непрацоўныя жыхаркі Гомельскай вобласці. Вядзецца іх пошук, паведамляе БелаПАН са спасылкай на крымінальную міліцыю Бярозаўскага раёна.

Фота з архіву