У Брэсце злосны пешаход-парушальнік трапіў пад аўтамабіль

У Брэсце злосны пешаход-парушальнік трапіў пад аўтамабіль

У Брэсце машына збіла злоснага пешахода-парушальніка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 28 снежня на вуліцы Дуброўскай. Кіроўца аўтамабіля "Фольксваген Пасат" наехаў на 49-гадовага брэстаўчаніна, які выйшаў на праезную частку па-за пешаходным пераходам. 

У выніку аварыі пешахода шпіталізавалі з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу і пераломам левай голені. У момант здарэння мужчына быў нецвярозы. 

Выявілася, што мужчына раней 10 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР у якасці пешахода.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота: gaibrest.by