У Брэсце п'яны кіроўца на BMW насмерць збіў пенсіянерку і ўцёк (фота)

У Брэсце п'яны кіроўца на BMW насмерць збіў пенсіянерку і ўцёк (фота)

У Брэсце п'яны кіроўца на BMW насмерць збіў пенсіянерку і ўцёк. Здарэнне адбылося 3 красавіка каля 21.45. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, наезд са смяротным вынікам адбыўся на вуліцы Маскоўскай. 63-гадовая брэстаўчанка пераходзіла дарогу на зялёны сігнал светлафора, калі яе збіў аўтамабіль. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы. 19-гадовы кіроўца з месца аварыі ўцёк.  

У горадзе аб'явілі план “Перахоп” і затрымалі кіроўцу, а таксама кампанію маладых людзей, якія знаходзіліся падчас аварыіў салоне аўтамабіля. Кіроўца ў момант аварыі быў п’яны: медагляд выявіў 1,1 праміле пароў спірту ў выдыханым паветры.

Аўтамабіль быў знойдзены ў ангары закінутай вайсковай часткі і змешчаны на штрафстаянку.

Кіроўцу даставілі ў ізалятар часовага утрымання. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на маладога чалавека. Вядома, што за 1,5 года стажу кіроўцы ён 79 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.