У Брэсце пачалі судзіць за пратэсты жніўня 2020-га яшчэ чатырох чалавек
Сутыкненні ў Брэсце 10 жніўня 2020 года / t.me/ATN_BTRC/
У Брэсце пачалі судзіць за пратэсты жніўня 2020-га яшчэ чатырох чалавек. Гэта — Уладзіслаў Вашчынчук, Вадзім Анціпаў, Станіслаў Дубоўскі і Мікалай Воран.
Як пішуць праваабаронцы, 3 траўня групавую справу аб "удзеле ў масавых беспарадках" пачаў разглядаць суд Ленінскага раёна. Вядома, што Дубоўскага затрымалі напрыканцы снежня 2023 года, калі ён вырашыў вярнуцца на святы ў Беларусь з Польшчы, дзе жыў больш за год.
Справу разглядае Аляксандр Семянчук, на рахунку якога мінімум 34 палітычныя прысуды.