У Брэсце маршрутка з пасажырамі сутыкнулася з легкавіком (фота)

У Брэсце маршрутная таксоўка сутыкнулася з легкавіком “Рэно”, у выніку чаго пацярпелі пасажыры маршруткі. Здарэнне адбылося 5 лютага каля 8.20 на скрыжаванні вуліца Суворава, праспекта Рэспублікі і вуліцы Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
Паводле ДАІ Брэсцкай вобласці, 32-гадовы кіроўца маршруткі праехаў на чырвонае святло, што і стала прычынай сутыкнення. Чатыры чалавекі атрымалі траўмы, адну з пацярпелых, 35-гадовую брэстаўчанку, даставілі ў лякарню. У жанчыны ўдар калена і закрытая чэрапна-мазгавая траўма.
Па факце аварыі праводзіцца праверка.