У Брэсце ліцэіста асудзілі на восем гадоў за гвалт над дзіцем

У Брэсце ліцэіста асудзілі на восем гадоў за гвалт над дзіцем

Набыў моц прысуд, вынесены 15-гадоваму навучэнцу аднаго з прафесійных ліцэяў Гродзенскай вобласці. Хлопца прызналі вінаватым у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні малалетняга і асудзілі на 8 гадоў зняволення.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на пракуратуру Брэсцкай вобласці, у красавіку мінулага года асуджаны, якому ў той момант было 14 гадоў, знаходзіўся на лекаванні ў педыятрычным аддзяленні адной з раённых лякарняў Брэсцкай вобласці.

У адной палаце з ім сярод іншых людзей быў дзевяцігадовы хлопчык. Калі падлетак заставаўся з ім сам-насам у палаце, ён біў дзіця і гвалтам здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару. Следства выявіла чатыры такія факты.

Напужанае дзіця нікому не распавядала пра гэтае здарэнне. Пра злачынства паведаміла ў міліцыю маці іншага хлопчыка, які ляжаў у той самай палаце. Дзіця распавяло пра гэта сваёй маці пасля выпіскі з лякарні.

5 студзеня 2016 года суд першай інстанцыі прызнаў ліцэіста вінаватым у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару з выкарыстаннем безабароннага стану пацярпелага ў дачыненні заведама малалетняга і асудзіў яго да 8 гадоў выхаваўчай калоніі. 

18 сакавіка судовая калегія пра крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула прысуд без зменаў.

Пацярпелы — выхаванец дзіцячага дома. Асуджаны таксама гадаваўся ў дзетдоме.