У Брэсце дзяўчына трапіла пад грузавік на пешаходным пераходзе

У Брэсце дзяўчына трапіла пад грузавік на пешаходным пераходзе

У Брэсце 27-гадовая дзяўчына трапіла пад грузавік МАЗ на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Здарэнне адбылося раніцай 29 сакавіка на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Дзяўчына атрымала траўмы і была шпіталізаваная ў Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу. Праводзіцца праверка, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.