У Брэсце аўтобус з пасажырамі на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў фуру (фота)

У Брэсце аўтобус з пасажырамі на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў фуру (фота)

Сур'ёзная аўтааварыя адбылася ў Брэсце ўвечары 20 снежня. Міжгародні аўтобус МАЗ урэзаўся ў фуру, якая стаяла ўзбоч дарогі. Як піша onliner.by, удар прыпаў на правы бок кабіны аўтобуса, які ехаў на ўсёй хуткасці. Па словах відавочцаў, да месца здарэння прыбылі некалькі экіпажаў хуткай дапамогі.

Паведамляецца, што 45-гадовы кіроўца апынуўся заблакаваным у кабіне, але не пацярпеў. У сацсетках пішуць, што прычынай аварыі было тое, што пасажыры адцягнулі ўвагу кіроўцы просьбамі аб прыпынку.

У ДАІ Брэсцкай вобласці кажуць, што сур'ёзныя траўмы пры аўтааварыі атрымала 56-гадовая пасажырка аўтобуса. Яе даставілі ў бальніцу з пераломам плечавой косткі.

Фота: virtualbrest.by