У Бранскай вобласці "партызаны" зноў падарвалі грузавы цягнік
На месцы дыверсіі / vk.com
У Бранскай вобласці "партызаны" зноў падарвалі грузавы цягнік. Дыверсія адбылася 2 траўня. Сведкі кажуць, што былі чутныя тры выбухі. Да 20 вагонаў з 70 перакуліліся, іх адчапілі ад цягніка (ён рухаўся з Бранска на Карачоў). У іх маглі быць небяспечныя хімікаты. Ніхто з людзей не пацярпеў. Рух на згаданым участку чыгункі спынены.
Папярэдняя дыверсія адбылася 1 траўня на 136-м км чыгункі Бранск — Унеча. Беларускі цягнік ехаў з Гомеля ў Бранск, вёз нафтапрадукты. Лакаматыў загарэўся, а некалькі вагонаў перакуліліся. Затрымаць "партызанаў" расійскім сілавікам не ўдалося.