У беларускім войску завяршылася "раптоўная праверка боегатоўнасці"
Беларускія вайскоўцы завяршылі праверку боегатоўнасці / кадр з відэа
Ва Узброеных сілах Беларусі завяршылася "раптоўная праверка боегатоўнасці", паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Яна праводзілася пад кіраўніцтвам дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.
Як распавядала Еўрарадыё, "раптоўная праверка боегатоўнасці" была абвешчаная 13 снежня. Паведамлялася, што падчас яе войскі наводзілі пераправы праз рэкі Нёман і Бярэзіну.