У Беларусі збіты беспілотнік — Флагшток
Адлегласць ад Гомеля да мяжы з Украінай складае каля 40 кіламетраў / progomel.by
У Гомельскім раёне збіты невядомы беспілотнік. Як піша Флагшток, рэшткі ўпалі ў раёне Зябраўкі каля гадзіны ночы. Хто менавіта і якім чынам збіў апарат — невядома.
Важна, што ўкраінскія маніторынгавыя каналы перад гэтым не паведамлялі пра ўварванні дронаў у паветраную прастору Беларусі.
Гэта можа сведчыць пра тое, што быў збіты малапрыкметны для ўкраінскіх радараў беспілотнік — напрыклад, расійская Гербера.