У Беларусі затрымліваюць людзей, якія падтрымліваюць Украіну — Генштаб УСУ
За сцяг, пашыты з украінскага і нацыянальнага беларускага сцягоў, у кастрычніку ў Мінску затрымалі 6 чалавек / Скрыншот з відэа МУС
Беларусь працягвае падтрымліваць узброеную агрэсію Расіі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Рэспубліка дае расійскім вайскоўцам інфраструктуру, тэрыторыю і паветраную прастору.
Украінскім вайскоўцам таксама стала вядома, што на базе беларускіх памежных войскаў ствараюцца падраздзяленні аператараў ударных беспілотнікаў. Нагадаем, раней Расія атакавала Украіну з дапамогай дронаў-камікадзэ, якія выляталі з тэрыторыі Беларусі. Хоць за паўтара тыдня да гэтага кіраўнік беларускага КДБ Іван Тэртэль назваў "фэйкам" інфармацыю, што "ў нас іранскія дроны, што ў нас рыхтуюцца ўдары ледзь не на тэрыторыю Украіны".
У Генштабе УСУ таксама адзначаюць, што беларускія сілавікі "актывізавалі захады па пошуку, выяўленні і затрыманні грамадзян з праўкраінскай пазіцыяй", а таксама тых, хто крытыкуе ўрад або так званую спецыяльную ваенную аперацыю ВС РФ.