Магілёўца затрымалі за падтрымку Украіны ў TikTok
Жыхара Магілёва Юрыя Пашына затрымалі за падтрымку Украіны, паведамляюць праваабаронцы MAYDAY. Затрыманне правялі супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС.
Прычынай для затрымання, як паведамляецца, сталі відэа Пашына ў сацсетцы TikTok. Магілёвец выказваўся пра напад Расіі на Украіну і займаў выразна праўкраінскую пазіцыю.
Сілавікі знялі "пакаяльнае" відэа з затрыманым. Яго прымусілі заявіць, што ён не меў рацыі, падтрымліваючы Украіну. Таксама мужчына быў змушаны сказаць, што ён падтрымлівае дзеянні Расіі ва Украіне.