У Беларусі забаранілі расійскую марку цыгарэт
У Беларусі забаранілі ўвоз і продаж расійскай маркі цыгарэт "Davidoff Classic". Іх вырабляе расійская кампанія "Імперыял Табака Волга", а імпартуе "Беларусьгандаль".
Адпаведнае рашэнне прыняў Дзяржстандарт. Забарона дзейнічае з 8 лютага.
У цыгарэтах гэтай маркі беларускія эксперты выявілі перавышэнне паказчыкаў па ўтрыманні нікаціну, смол і монааксіду вугляроду.