У Беларусі ўстанавілі новыя правілы росту коштаў на некаторыя прадукты
У Беларусі ўстанавілі "асаблівы парадак фармавання коштаў" на некаторыя прадукты. Гаворка пра алей сланечнікавы, дзіцячае харчаванне і муку айчыннай вытворчасці.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі паведамляе, што цяпер яны могуць даражэць у крамах і аптавікоў на працэнт змены коштаў на гэтыя тавары ў вытворцаў.
Змены пачалі дзейнічаць з 17 сакавіка.