У Беларусі ў Сілах спецаперацый укараняюць досвед вайны ва Украіне
Байцы Сіл спецыяльных аперацый / t.me/modmilby
У Беларусі ў Сілах спецыяльных аперацый укараняюць досвед вайны ва Украіне. Пра гэта ішла гаворка на метадычным зборы з камандзірамі рот ССА. Ён прайшоў на базе 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што ўкараненню досведу вайны ва Украіне "ў працэс баявой падрыхтоўкі з вайскоўцамі ССА" надавалася асаблівая ўвага.
На зборы разглядаліся наступныя "актуальныя пытанні" — тактычная медыцына, аказанне першай дапамогі пры розных раненнях і траўмах, адпрацоўка засадных дзеянняў, праца з разнастайнымі дронамі. Таксама "адпрацоўваліся мерапрыемствы па працы з асабовым складам, які ў ходзе вядзення бою ўпадае ў болевы шок".
t.me/modmilby