У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек
У Беларусі па-ранейшаму налічваецца больш за 1300 палітвязняў / shutterstock / Fanni_2021
У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек. Гэта — Аляксандр Тарасевіч, Наталля Буракоўская, Алеўтына Гудкова, Дзмітрый Мірскі, Дзмітрый Блашчаніца і Дзмітрый Фамін. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Тарасевічу, Буракоўскай, Гудкову, Мірскаму і Блашчаніцы выставілі абвінавачванні, ці ўзялі пад варту, альбо нават пазбавілі волі ў калоніі па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — за ўдзел у пратэстах. Фаміна ж абвінавачваюць таксама ў "абразе Лукашэнкі".
У Беларусі па-ранейшаму налічваецца больш за 1300 палітвязняў.