У Беларусі прыпынілі прафілактычныя медагляды
minzdrav.gov.by
Згаданы загад мае назву "Аб пытаннях арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19". У ім ідзе гаворка пра тое, што паліклінікі і бальніцы краіны пераходзяць на рэжым працы ў эпідэміялагічны перыяд, абумоўлены павышэннем захворвання інфекцыяй COVID-19 і ВРІ.
Рашэнні аб планавых шпіталізацыях будуць прымацца самімі бальніцамі.
Паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі 22 верасня зафіксавана 1989 выпадкаў каранавіруса за суткі. Гэта новы антырэкорд.