У Беларусі даражэе зарадка электрамабіляў
У Беларусі даражэе зарадка электрамабіляў. З 1 траўня сетка зарадных станкцый "Маланка" павышае тарыфы на свае паслугі.
Кошт адной кілават-гадзіны павялічыцца на 6 капеек. На павольнай зарадцы кілават-гадзіна будзе каштаваць 35 капеек, на хуткай — 45 капеек.
Дарэчы, сёння ў Беларусі падняліся цэны на бензін і дызельнае паліва — дзявяты раз з пачатку года.