У Беларусі больш не будзе дзіцячых стаматолагаў

Дзіцячыя стаматолагі знікаюць

Дзіцячыя стаматолагі знікаюць / pixabay.com

У Беларусі больш не будзе дзіцячых стаматолагаў. Урачы-стаматолагі для дарослых і дзяцей аб'яднаны ў адну спецыяльнасць. Цяпер яны будуць лячыць і дарослых, і дзяцей, паведамляе Мінаховы здароўя.

Рашэнне аб выключэнні пасады "урач-стаматолаг дзіцячы" было прынята "з мэтай паляпшэння даступнасці стаматалагічнай дапамогі на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, за кошт больш шырокага кола лекараў-спецыялістаў стаматалагічнага профілю, здольных яе аказаць".

У міністэрстве падкрэсліваюць, што "абавязкі лекара стаматолага-дзіцячага ускладзены на лекара стаматолага-тэрапеўта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.