У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў

Столькі палітвязняў у Беларусі яшчэ не было / dpa
Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 15 чалавек. Гэта — Аляксандр Емяльянаў, Іван Котаў, Канстанцін Лапіцкі, Радыён Качаткоў, Раман Янкоўскі, Аляксандр Румко, Таццяна Курыліна, Арцём Зубракоў, Мікалай Давыдаў, Анатоль Маліноўскі, Ірэна Клявец, Вольга Саламенік, Уладзімір Трыфанаў, Ягор Курзін і Максім Селязнёў. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Большасць са згаданых палітвязняў асуджаныя за "ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці" — за каментары ў сацсетках.
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1498 палітычных зняволеных. І гэта толькі афіцыйна прызнаныя праваабаронцамі. Насамрэч іх больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.