У Беларусі 1331 палітвязень
У Беларусі 1331 палітвязень. Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 12 чалавек. Гэта — Сяргей Ананьеў, Павел Варапай, Віталь Грыгаль, Барыс Кайзер, Арцём Калашук, Іван Карабельнікаў, Дзмітрый Крывулька, Яўген Ліцкевіч, Аляксандр Пугач, Сяргей Скакун, Сяргей Сясіцкі і Уладзіслаў Шалабанаў. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Усе яны ўзятыя пад варту ці пазбаўлены волі за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі, міліцыянераў, суддзяў і "знявагу" дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, ды за "іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў". Напрыклад, Карабельнікаў асуджаны на тры месяцы арышту за надпіс на плоце "Не вайне".