У батальёне "Данбас" з'явілася група дзяўчат з Майдана (відэа)
Яны праходзяць інтэнсіўныя трэніроўкі і рыхтуюцца да выезду ў зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.
Байцы "Данбаса" кажуць, што гэтыя дзяўчаты — патрыёткі, яны вельмі сур'ёзна адносяцца да падрыхтоўкі і могуць стаць "круцейшымі" за мужчын.
Нагадаем, "Данбас" — гэта добраахвотніцкае фармаванне, якое ў апошні месяц вядзе паспяховыя баі з прарасійскімі баевікамі на тэрыторыі Данецкай вобласці (камандзір — Сямён Сяменчанка). У яго складзе ёсць і група беларусаў.