У аўтааварыі пад Оршай загінулі два чалавекі (фота)
А яшчэ двое атрымалі траўмы.
Трагічнае здарэнне адбылося 24 траўня ў Аршанскім раёне Віцебшчыны. На трасе Віцебск-Гомель-мяжа Украіны сутыкнуліся два аўтамабілі. Як паведамляе Следчы камітэт, 31-гадовая расіянка на Mitsubishi ASX выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з BMW 735, якім кіраваў 35-гадовы мужчына.
Пры аварыі абодва кіроўцы атрымалі траўмы. Аўтамабіль BMW 735 загарэўся. Яго пасажыры, 50- і 52-гадовы жыхары Магілёўшчыны, памерлі на месцы.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб.
Фота — sk.gov.by