У Асіповічах гарэў райвыканкам
Пажар у Асіповіцкім райвыканкаме / МНС
Удзень 8 жніўня ў Асіповіцкім райвыканкаме здарыўся пажар, паведмаляе прэс-служба МНС.
Агонь узнік на гарышчы будынку. Работнікі выканкама пакінулі будынак самастойна да прыбыцця ратавальнікаў.
На відэа МНС бачна, што над будынкам выканкама падымаліся вялізныя клубы дыму.
Пасля 17-й гадзіны МНС паведаміла, што пажар ліквідаваны. Агонь пашкодзіў страху на плошчы каля 900 квадратных метраў.
Пацярпелых пры пажары няма. Яго прычына высвятляецца.