У Альпах загінуў беларус — ўпаў у прорву глыбінёй больш за 100 метраў
Мужчына верагодна паслізнуўся / fm1today.ch
У Альпах у Швейцарыі загінуў беларус — ўпаў у прорву глыбінёй больш за 100 метраў. Мяркуецца, што 32-гадовы альпініст быў дрэнна экіпіраваны. Як піша fm1today.ch, трагічнае здарэнне адбылося 1 траўня. Мужчына верагодна паслізнуўся.
Адзначаецца, што беларус працяглы час жыў у Германіі.