У 17-гадовага крыптавалютчыка з Глуска хочуць канфіскаваць каля 86 тысяч рублёў
Глуск / glubinka.by
У падлетка з Глуска міліцыя хоча забраць каля 86 тысяч рублёў. 17-гадовы хлопец займаўся крыптавалютамі — яго знайшлі аператыўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Магілёўскай вобласці сумесна з міліцыянтамі з Глускага РАУС.
"Вядома, што навучэнец каледжа на працягу года садзейнічаў трэцім асобам у набыцці крыптавалюты на спецыялізаваных біржах. Прыбытак падлетка перавысіў 86 тысяч рублёў", — паведамляе прэс-служба МУС.
На хлопца складзены пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае буйны штраф і вяртанне ў даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптакашалёк.