Турыста з Беларусі знайшлі мёртвым на пляжы ў Турцыі
Беларус нерухома ляжаў на пяску / iha.com.tr
Турыста з Беларусі знайшлі мёртвым на пляжы ў Турцыі. Здарэнне адбылося ў раёне Аланья ў Анталіі. Мясцовыя выданні пішуць, што каля 15-й гадзіны людзі, якія былі на пляжы Клеапатры, звярнулі ўвагу на чалавека, які нерухома ляжаў на пяску. На месца выклікалі паліцыю і медыкаў. Апошнія канстатавалі смерць.
Барысу Р. было 76 гадоў. Каб высветліць прычыну смерці, яго цела адправілі на судмедэкспертызу.
Барыс Р. // iha.com.tr