Турчынаў пракаментаваў відэа расстрэлу тэрарыстамі палонных

На відэа супрацоўнік расійскіх спецслужбаў Ігар Безлер па мянушцы "Бес" патрабуе вызваліць затрыманага ўкраінскімі сілавікамі чалавека. Паводле некаторых звестак, гэта — "агентка ФСБ Расіі". На відэа ёсць кадры расстрэлу дваіх мужчын у цывільнай вопратцы.
 

"Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Ігар Безлер па мянушцы "Бес" з'яўляецца злачынцам і забойцам, таму ён павінен быць пакараны як па ўкраінскім, так і па міжнародным праве", — цытуе словы Аляксандра Турчынава, выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Украіны, спікера Вярхоўнай Рады УНІАН. Турчынаў дадаў, што Безлеру "не ўдасца пазбегнуць гэтага пакарання". Ён падкрэсліў: украінскія ўлады не вядуць перамоваў з тэрарыстамі і забойцамі.



Аляксандр Турчынаў усклаў адказнасць "за крывавыя злачынствы грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Безлера" на палітычнае кіраўніцтва Расіі, якое "працягвае ўзбройваць і падтрымліваць крывавы тэрор на ўсходзе Украіны".
 

Фота — ria.ru