Трох чалавек шпіталізавалі пасля выбуху ў гаражах у Брэсце

16 студзеня ў 16:40 брэсцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў гаражна-спажывецкім кааператыве па вуліцы Камерцыйнай адбыўся выбух.
На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што выбух разбурыў гаражы на плошчы 167 квадратных метраў, паведамляе прэс-служба МНС. Адкрытага агню бачна не было, але ён быў пад заваламі на плошчы каля 10 квадратных метраў.
Пры выбуху пацярпелі два мужчыны і жанчына. Усіх траіх шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Выбух пашкодзіў пяць аўтамабіляў: два апынуліся пад заваламі, а тры былі пашкоджаныя будаўнічымі канструкцыямі і знаходзіліся па-за заваламі.
Прычына выбуху выяўляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.