“Транзіт”: ці гарантуе Кітай Лукашэнку спакойны транзіт ўлады — эфір

Павел Латушка
Перамовы паміж адміністрацыяй Трампа і рэжымам Лукашэнкі як пачаліся, так і, выглядае на тое, скончыліся з вызваленнем людзей, якіх ЗША і імкнуліся вызваліць. Працягу як мінімум не бачна. І не зусім зразумела, па чыёй ініцыятыве (ці віне) гэтага працягу няма. Прымазацца да перамоў па дасягненні міра ва Украіне ў Мінска таксама не атрымалася. На пацяпленне адносінаў з Еўропай сёння ніхто не разлічвае. Застаецца толькі верыць у пашырэнне адносінаў з Кітаем ды планаваць транзіт праз адмену выбараў…
Што змянілася ў адносінах паміж Мінскам і Пекінам і ці пераходзіць канчаткова Лукашэнка пад васалітэт Кітаю? Якія высновы варта зрабіць Лукашэнку па выніку атак СБУ па расійскіх аб’ектах і што чуваць наконт перамоваў ЗША з Мінскам? Ці чакаць пераменаў ад польскіх уладаў у дачыненні да беларусаў і ці працягваюць адчувацца наступствы “кейса Мельнікавай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду””, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.