Трамп у чарговы раз расчараваўся ў Пуціне: ці надоўга — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Пасля размовы з Урсулай фон дэр Ляйен прэзідэнт Дональд Трамп нечакана зразумеў, што “Пуцін зусім з’ехаў з глузду”. Не, тое, як лебедзь шчыпануў за цікавае месца трампаўскага сябра падчас гульні ў гольф, для Трампа магчыма нават больш важная навіна, але і дзеянні Пуціна прэзідэнта ЗША (нібыта) жахнулі. Што праўда, невядома, ці не зменіцца стаўленне Трампа да расійскага дыктатара на адваротнае яшчэ да вечара бягучага дня…

Ці варта разлічваць на тое, што рэакцыя Трампа прывядзе да ўзмацнення ціску ЗША на Расію? Што робіць Еўропа, каб пашырыць дапамогу Украіне і як Захад рыхтуецца да магчымага супрацьстаяння з Расіяй? Як выбары ў краінах ЕС змяняюць палітычны ландшафт Еўропы? 

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.