Трамп абвясціў пра спыненне агню паміж Ізраілем і Іранам

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп заявіў, што набыла моц дамова пра спыненне агню паміж Ізраілем і Іранам.

"Спыненне агню набыло моц. Калі ласка, не парушайце яго", — напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social.

Уначы ён напісаў, што згодна з умовамі пагаднення агонь спыніць спярша Іран, а потым Ізраіль — пасля завяршэння абодвума бакамі бягучых баявых аперацый.

"Я хачу павіншаваць абедзве краіны — Ізраіль і Іран — з вытрымкай, адвагай і розумам, якія дазволілі пакласці канец таму, што варта назваць "12-дзённай вайной", — заявіў Трамп.

Іранскае тэлебачанне таксама паведаміла пра спыненне агню з Ізраілем.

Кіраўнік МЗС Ірана Абас Аракчы заявіў, што ваенныя аперацыі супраць Ізраіля працягваліся да 4-й гадзіны раніцы паводле мясцовага часу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.