Трактар ​​урэзаўся ў цягнік у Брэсцкай вобласці

Трактар ​​сутыкнуўся з цягніком у Брэсцкай вобласці

Трактар ​​сутыкнуўся з цягніком у Брэсцкай вобласці / rw.by

Трактар ​​сутыкнуўся з пасажырскім цягніком №676 Брэст-Гомель у Брэсцкай вобласці, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Інцыдэнт адбыўся 11 траўня ў 11:36 на рэгуляваным чыгуначным пераездзе без дзяжурнага працаўніка перагону Кобрын-Гарадзец.

У цягніку знаходзіўся 151 пасажыр. Ніхто з іх не пацярпеў. У выніку аварыі пашкоджана абшыўка вагонаў поезда.

Пасажырскі цягнік №676 Брэст-Гомель адправіўся са станцыі Гарадзец па ўсталяваным маршруце з затрымкай на 42 хвіліны ў 12:17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.