ТГ-канал і сацсеткі "Нашай Нівы" прызналі экстрэмісцкімі
Матэрыялы ТГ-канала і іншых сацсетак "Нашай Нівы" прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра гэта паведаміў ТГ-канал ГУБАЗіК МУС.
Характэрна, што такое прызнанне здарылася ў дзень, калі рэдакцыя адзначае 115-годдзе выдання.
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі, звесткіак пра сацсеткі "Нашай Нівы" пакуль не з'явіліся.