Тэрмін расследавання справы пра масавыя беспарадкі падоўжаны да 5 месяцаў
Гэта не азначае, што столькі ж абвінавачваныя, якія цяпер утрымліваюцца ў СІЗА КДБ, будуць знаходзіцца пад вартай.
Тэрмін расследавання крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі падоўжаны пракуратурай Мінска да пяці месяцаў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў праваахоўных органах.
Як заявіў суразмоўца агенцтва, падаўжэнне расследавання на такі значны тэрмін не азначае, што столькі ж абвінавачваныя, якія цяпер утрымліваюцца ў СІЗА КДБ, будуць знаходзіцца пад вартай. Матэрыялы фігурантаў крымінальнай справы па меры завяршэння расследавання будуць паступова накіроўвацца ў суды.
Нагадаем, абвінавачанымі па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі з'яўляюцца 42 чалавекі. Большасць з іх знаходзіцца пад вартай. У прыватнасці, у СІЗА КДБ утрымліваюцца экс-кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч.