Танга ля мяжы: літоўскія грузаперавозчыкі як закладнікі Лукашэнкі — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Просьбу выпусціць з Беларусі захраслыя на яе тэрыторыі сотні машын аўтаперавозчыкаў на літоўскіх нумарах беларускі бок не проста праігнараваў — наўпрост звязаў магчымасць выезду грузаперавозчыкаў з адкрыццём літоўскім бокам мяжы. Тым часам, пасля перапынку на некалькі дзён, напрыканцы мінулага тыдня радыёлакацыйныя станцыі зноў зафіксавалі аб’екты, што ляцелі з Беларусі ў бок Літвы. Лукашэнка правёў нараду з кіраўніком памежнага камітэта і паставіў перад ім нейкія невядомыя задачы, а прэм’ерка Літвы Інга Ругінене 8 лістапада правяла на беларускай мяжы. У гэты час Трамп працягвае дамагацца добрых вынікаў у пытаннях міра ва Украіне і (нібыта) дае дазвол Венгрыі працягваць набываць расійскія энерганосьбіты…
Ці атрымаецца ў Лукашэнкі дамагчыся адкрыцця літоўскай мяжы ў абмен на вызваленне літоўскіх грузаперавозчыкаў? Што стаіць за нежаданнем спыніць запускі метэазондаў з тэрыторыі Беларусі і да чаго працяг іх палётаў можа прывесці? Ці можа Трамп вырашаць пытанні закупкі еўрапейскімі краінамі расійскіх энерганосьбітаў і як Аўстралія дапаможа дэмакратызацыі Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.