Сёлета ў Беларусі выявілі больш за 70 выпадкаў педафіліі
У Беларусі расце колькасць выяўленых злачынстваў, звязаных з педафіліяй і распаўсюджаннем дзіцячага порна праз інтэрнэт. Як інфармуе прэс-служба МУС, у студзені-лютым 2016 года выявілі 74 факты педафіліі. Гэта ў 2,4 разу больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
У 2015 годзе злачынстваў, звязаных з педафіліяй, было 219, вядома пра 157 пацярпелых дзяцей і 160 педафілаў (іх стала больш у 2,4 разу). Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Колтун адзначае, што праблема развіцця дзіцячай парнаграфіі і педафіліі, нягледзячы на ўсе меры, "набірае абароты". Аднак у нашай краіне яна не набыла "пагрозлівых маштабаў".