Сяргей Гайдай: расіяне захапілі 80% Луганскай вобласці

80% Лугканскай вобласці Украіны знаходзіцца пад расійскім кантролем. Пра гэта кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў у каментары CNN.
"Расія, безумоўна, не збіраецца спыняцца на дасягнутым і будзе рухацца далей", — мяркуе ён.
Па словах Гайдая, у вобласці няма ніводнага небспечнага горада: уся тэрыторыя прастрэльваецца. Ён заклікаў мірных жыхароў эвакуявацца з рэгіёна, бо баявыя дзеянні абвастраюцца.
Гайдай паведаміў, што з 350 тысяч чалавек, якія жылі на тэрыторыі Луганшчыны да вайны, сёння засталося каля 70 тысяч.
Раней паведамлялася, што расійскія войскі пачалі актыўны наступ на тэрыторыях Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.