Сябар Лукашэнкі нецэнзурна пракаментаваў сваю адстаўку

Міларад Додзік і Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі
Цэнтральная выбарчая камісія Босніі і Герцагавіны на 6 жніўня пастанавіла датэрмінова адправіць у адстаўку лідара баснійскіх сербаў Міларада Додзіка.
Додзік займаў пасаду прэзідэнта Рэспублікі Сербскай — гэта адміністрацыйная частка Босніі і Герцагавіны. Ён мае права абскардзіць рашэнне ЦВК на працягу двух дзён. Калі абскарджання не будзе і рашэнне набудзе моц, Цэнтрвыбаркам прызначыць датэрміновыя выбары.
У сацсетцы Х Міларад Додзік пракаментаваў рашэнне выбарчай камісіі наступным чынам: "Чарговы кавалак лайна з Сараева. Апошні".
У іншым допісе ён заявіў, што ні капітуляваць, ні адступаць не збіраецца. Палітык напісаў, што падчас уступлення на пасаду прэзідэнта ў 2022 годзе ён абяцаў абараняць інтарэсы грамадзян, а не ЦВК.
Раней Додзіку прысудзілі год пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў сепаратызме. Таксама на шэсць гадоў яму забаронена займацца палітычнай дзейнасцю.
Супраць яго дзейнічаюць санкцыі ЗША і Брытаніі за блакаванне дэмакратычных механізмаў улады ў Босніі і Герцагавіне.
У лютым 2024 года ён прылятаў у Мінск да Лукашэнкі, які вельмі цёпла яго сустракаў.
Још једно срање из Сарајева.
— Милорад Додик (@MiloradDodik) August 6, 2025
Посљедње.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.