“Свой” — не значыць “можна ўсё”: ці гатовыя мы да супольнай адказнасці? Эфір

Ганна Матуляк / Архіў
Апошнія падзеі, што закранулі пытанні харасменту, межаў і публічнай адказнасці, паказалі, наколькі складана грамадству адкрыта гаварыць пра гвалт. Адны апраўдваюць “свайго”, другія губляюцца ў шоку і маўчанні, трэція патрабуюць адказнасці. Але як гаварыць пра цяжкае — не разбураючы, а лечачы? Як рабіць гэта так, каб не павялічваць боль, у тым ліку блізкіх людзей тых, хто апынуўся ў цэнтры падзей?
Сёння ў жывым эфіры з псіхалагіняй Ганнай Матуляк абмяркуем, чаму многія рэагуюць маўчаннем ці агрэсіяй, як ступар ад гвалту з’яўляецца звычайнай з’явай, і што можа дапамагчы — кожнаму з нас і супольнасці ў цэлым.
Будзем гаварыць пра культуру асабістых межаў, адказнасць і пра тое, як будаваць бяспечную супольнасць, дзе гвалт — не норма, а праблема, якую мы не баімся прызнаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.