Свініну па 60 тысяч за кілаграм будуць прадаваць на Камароўцы

Свініну па адзіным кошце ў 60 тысяч за кілаграм будуць прадаваць на сталічным Камароўскім рынку ў лютым па суботах  — гэтак званая таварная інтэрвенцыя пройдзе 14, 21 і 28 лютага з 9.00 да 19.00. Мяса па нізкіх коштах прапануюць пакупнікам чатыры арганізацыі горада — ААТ “Жывінка”, ААТ “Азарэнне” і два мінскія холадакамбінаты.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку, правядзенне гэтай акцыі плануецца і ў далейшым.

Свініну па зніжаным кошце прадавалі на Камароўцы і ў снежні мінулага году. Тады гэтая акцыя выклікала вялікі ажыятаж сярод пакупнікоў.

"Гэта, напэўна, такі добры жэст уладаў народу?"