Супраць Паліны Шарэнда-Панасюк пачалі новыя крымінальныя справы

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda

Учора стала вядома пра чарговае крымінальнае пераследаванне актывісткі і былой палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.

Як паведаміў яе муж, Андрэй Шарэнда, супраць яе ўзбудзілі дзве новыя справы — па артыкулах 422 (наўмыснае ухіленне ад прэвентыўнага нагляду) і 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі). Таксама адбыліся допыты родных Паліны.

У той жа дзень Facebook заблакаваў акаўнт Паліны — ужо другі раз за апошні час. Паводле Андрэя, акаўнт не праіснаваў і трох дзён, а спробы абскардзіць блакіроўку не далі выніку.

“Зразумела, што лукашысты проста закідваюць акаўнты Паліны скаргамі, і алгарытмы Facebook спрацоўваюць”, — напісаў Андрэй Шарэнда, заклікаўшы ўсіх, хто ведае, як супрацьстаяць гэтаму, напісаць яму ў асабістыя паведамленні ці ў каментары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.