Турма, катаванні, свабода: эфір з Палінай Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк падчас прыезду ў Вільню пасля вызваленя з беларускай турмы

Паліна Шарэнда-Панасюк падчас прыезду ў Вільню пасля вызваленя з беларускай турмы / Наша Ніва

На мінулым тыдні на волю выйшла палітвязынка Паліна Шарэнда-Панасюк. Яе вельмі хутка эвакуявалі з Беларусі і яна змагла ўз'яднацца са сваёй сям'ёй у Вільні. 

Паліна правяла за кратамі 5 гадоў. Там яна падвяргалася беспрэцэдэнтным катаванням — ёй двойчы працягвалі тэрмін зняволення, замест пасылак прыносілі мяхі гнілых яблык, бясконца трымалі ў ШЫЗА і ПКТ. "У 23-м годзе я была на вуліцы ўсяго 8 дзён", — кажа палітзняволеная. 

Мы пагаворым з Палінай пра доўгія гады чакання волі, здзекі над палітвязынкамі ў беларускіх турмах, пачуццё віны перад дзецьмі, ПТСР і далейшае змаганне за вольную Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.